Знайсці
26.09.2017 / 16:583РусŁacБел

Украіна папрасіла Канаду прадастаўляць спадарожнікавыя здымкі мяжы з Расіяй

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу CBC, што просіць прэм'ера Канады Джасціна Трудо аднавіць праграму па перадачы ўзброеным сілам краіны спадарожнікавых выяў расійска-ўкраінскай мяжы.

ria.ru

Адзначаецца, што раней Украіна ўжо звярталася з падобнай просьбай да былога канадскага ўрада, калі Парашэнка пераканаў экс-прэм'ера Стывена Харпера перадаваць выявы са спадарожніка Radarsat-2 на працягу года з сакавіка 2015 года. Праграма завяршылася вясной 2016 года. Тады Украіне былі даступныя выявы толькі яе «міжнародна прызнанай тэрыторыі».

Паводле даных тэлеканала, «Парашэнка заявіў, што заклікаў прэм'ер-міністра Джасціна Трудо даць яго краіне высокатэхналагічныя выявы ўкраінска-расійскай мяжы з канадскага спадарожніка».

«Бо гэта можа аказаць нам эфектыўную дапамогу ў ажыццяўленні Мінскіх пагадненняў, у атрыманні сведчанняў, што Расія перасоўвала свае танкі, артылерыйскія сістэмы, пускавыя сістэмы для некалькіх ракет», — прыводзіць тэлеканал словы ўкраінскага прэзідэнта.

Кіеў раней неаднаразова падазраваў Маскву ва ўмяшальніцтве ў справы Украіны. Расія гэта адмаўляе і называе падобныя абвінавачванні непрымальнымі. Масква паўтарае, што не з'яўляецца бокам ўнутрыўкраінскага канфлікту і недатычная да падзей на паўднёвым усходзе, а зацікаўленая ў тым, каб Украіна пераадолела палітычны і эканамічны крызіс. Як адзначалі ў МЗС, Расія не з'яўляецца суб'ектам Мінскіх пагадненняў па Украіне і можа толькі аказваць ціск на канфліктуючыя бакі.

Паводле РІАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031