Знайсці
20.09.2017 / 09:1914РусŁacБел

Міністр абароны Польшчы: Расія плануе адпрацаваць прымяненне ядзернай зброі на вучэннях «Захад-2017»

Падчас сумесных расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» Расія мае намер адпрацаваць ужываньне ядзернай зброі. Пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на TVP Info.

«Я хацеў бы адзначыць, што гэтыя манеўры не скончацца заўтра, але будуць працягвацца з выкарыстаннем ядзернай зброі, якое не было ўключана ў праграму вучэнняў», — заявіў Антоні Мацярэвіч.

Паводле яго, ваенная дактрына РФ прадугледжвае магчымасьць нанясення прэвентыўнага ўдару па меркаваным суперніку.

Міністар абароны Польшчы падкрэсліў, што вучэнні «Захад-2017» з'яўляюцца самымі агрэсіўнымі і шматфункцыянальнымі з усіх вучэнняў Расіі за апошнія 30 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031