Знайсці
15.09.2017 / 19:103РусŁacБел

Якія вуліцы перакрыюць з-за закрыцця байксезона ў суботу

У сувязі з закрыццём мотасезона ў Мінску абмяжуюць рух на некаторых вуліцах 15—16 верасня, паведамляе Tut.by.

Так, 15 верасня, з 23.00 да 02.00 наступнага дня, будзе часова абмежаваны рух транспарту па праспекце Пераможцаў на ўчастку ад праспекта Машэрава да праспекта Незалежнасці.

Адначасова з гэтым, 16 верасня, з 14.00 да 14.15 і з 17.00 да 17.15, таксама будзе часова абмежаваны рух транспарту па праспекце Пераможцаў на ўчастку ад праспекта Машэрава да праспекта Незалежнасці ў сувязі з правядзеннем дрыфт-шоу пілотаў і спартсменаў на матацыклах Harley Davidson.

Раварыстам таксама абмяжуюць рух па веладарожцы 16 верасня, з 9.00 да 21.00, уздоўж праспекта Пераможцаў на ўчастку ад будынка КСРУП «Палац спорту» па праспекце Пераможцаў, 4 да будынка ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў» па праспекце Пераможцаў, 2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера