Знайсці
14.09.2017 / 22:061РусŁacБел

Буйная крыптавалютная біржа Кітая спыніла гандль: курс біткойна рэзка знізіўся

Адна з самых буйных крыптавалютных біржаў Кітая BTCC абвясціла, што з 30 верасня спыніць таргі на сваёй платформе для мясцовых карыстальнікаў.

У найстарэйшай кітайскай біржы, паведамляе Meduza, растлумачылі, што рашэнне звязана з указам кітайскіх уладаў аб забароне на правядзенне ICO (Initial Coin Offering — першаснае размяшчэнне койнаў). У BTCC дадалі, што гэта не закране іншых прадуктаў, уключаючы працу майнінгавага пулу. Міжнародныя таргі таксама не патрапілі пад забарону.

Выява: bitcoin.com

Пасля абвяшчэньня BTCC курс биткойна ўпаў ніжэй за $3600, хоць да гэтага таргаваўся ў межах $3800—$3900.

Кітайскія ўлады абвясцілі пра забарону ICO 4 верасня. Арганізацыі і фізічныя асобы, якія ўжо завяршылі размяшчэнне, абавязалі вярнуць сродкі інвестарам.

Да рашэння кітайскіх уладаў па абмежаванні абароту крыптавалют курс біткойна падымаўся да $5000.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031