Знайсці
14.09.2017 / 18:46РусŁacБел

«Белінвестбанк» атрымае 50 мільёнаў еўра ад ЕБРР

Аляксандр Лукашэнка 14 верасня падпісаў указ нумар 328 аб прыцягненні ў 2017 годзе знешняй дзяржаўнай пазыкі ў суме 50 млн еўра ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця для ўмацавання капіталу ААТ «Белінвестбанк» тэрмінам на шэсць гадоў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адобрыў праект адпаведнага крэдытнага пагаднення паміж Беларуссю і ЕБРР у якасці асновы для перагавораў. На іх правядзенне і далейшае падпісанне дакумента ўпаўнаважана Міністэрства фінансаў.

Прыняцце ўказа будзе садзейнічаць далейшаму ўстойліваму развіццю ААТ «Белінвестбанк».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031