Знайсці
14.09.2017 / 13:13РусŁacБел

У Маскве эвакуявалі восем школ з-за ананімных званкоў

У чацвер, 14 верасня, на тэрыторыі Масквы з-за ананімных званкоў аб мініраванні былі эвакуяваныя навучэнцы васьмі школ.

«Эвакуявана каля 10 тыс. навучэнцаў, зламыснікі выкарысталі для званкоў ананімайзеры і проксі-серверы, якія абцяжарваюць ідэнтыфікацыю выклікаў», - распавяла крыніца, не ўдакладніўшы нумары школ.

На гэтым тыдні эвакуацыі праходзілі ва ўсіх гарадах Расіі пасля шматлікіх званкоў аб мініраванні дзяржустаноў, вакзалаў, крамаў і іншых будынкаў. З 11 верасня такія званкі атрымалі прынамсі ў 25 гарадах Расіі, у сераду, 13 верасня, званкі сталі масава атрымліваць і ў Маскве. У сталіцы эвакуявалі буйныя гандлёвыя цэнтры, Кіеўскі, Казанскі і Курскі вакзалы, а таксама некалькі ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031