Знайсці
14.09.2017 / 13:0323РусŁacБел

Лукашэнка: Ніхто дэкрэта №3 не адмяняў, а кагосьці трэба проста нахіліць

Кожны чалавек павінен мець магчымасць працаваць і зарабляць.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, даючы згоду на назначэнне новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ніхто не адмяняў патрабаванне дэкрэта №3, які ў народзе празвалі «дэкрэтам аб дармаедах».

«Гэта будзе ваш дакумент. Вы на месцы павінны вызначыць, хто ў вас не працуе, а павінен працаваць, і прымусіць іх усіх працаваць.

У гэтым будзе асноўная сутнасць дакумента. Не з Мінска трэба кіраваць гэтымі працэсамі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Вы павінны з імі (тымі, каго тычацца нормы дэкрэта) разабрацца. Вось і ўсё вырашэнне пытання. Тады яны не будуць хадзіць і крычаць «гвалт».

Камусьці трэба дапамагчы, кагосьці трэба за руку прывесці на працу, кагосьці перапрафіляваць, навучыць новым спецыяльнасцям, а кагосьці проста нахіліць, — адзначыў беларускі лідар. — Вы ведаеце, што гэта за беспрацоўныя, што гэта за кантынгент, я таксама ведаю, памятаю яшчэ з тых савецкіх часоў. Таму занятасць — пытанне вельмі важнае. Людзям трэба прапаноўваць працу, ствараць працоўныя месцы».

У сувязі з гэтым Лукшэнка нагадаў аб задачы па павелічэнні сярэдняга заробку да 1 тысячы рублёў.

«Калі мы гэтага ўзроўню дасягнем, мы можам спакойна любому чалавеку з 10 мільёнаў сказаць: мы вам дапамаглі, каб вы маглі паесці і сям'ю накарміць, ну а далей ужо напружвайцеся і працуйце самі. Мы, вядома, не будзем у баку, будзем дапамагаць, падтрымліваць. Але гэта важнейшае пытанне», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031