Знайсці
14.09.2017 / 06:3528РусŁacБел

Пачаліся беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2017»

Яны пройдуць з 14 па 20 верасня.

ТАСС

«У аснову практычных эпізодаў падчас вучэнняў «Захад-2017» пакладзены варыянты сумесных дзеянняў беларускіх і расійскіх частак у сістэме рэгіянальнай групоўкі войскаў, у прыкрыцці ўчасткаў дзяржаўнай мяжы, ахове і абароне ваенных аб'ектаў, блакаванні і ліквідацыі дыверсійна-разведвальных груп і незаконных узброеных фарміраванняў, а таксама падпарадкавання абарончага бою», - адзначыў учора на брыфінгу прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алег Воінаў, піша БелТА.

На вучэннях будуць задзейнічаны палігоны Барысаўскі, Даманаўскі, Ружанскі, Лепельскі, Ласвіда, Асіповіцкі, а таксама два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці — Дрэтунь і Глыбокае.

Пры вызначэнні раёнаў практычных дзеянняў войскаў былі прынцыпова выбраны палігоны, якія знаходзяцца на значнай адлегласці ад мяжы з Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй, асабліва падкрэсліў памочнік міністра абароны.

Таксама вучэнні будуць праводзіцца на трох палігонах у Расіі. 

Мінабароны абяцае поўную галоснасць вучэнняў і штовечар ладзіць брыфінг.

Раней паведамлялася, што Лукашэнка і Пуцін наведаюць вучэнні, але зробяць гэта на палігоне ў Расіі.

***

«Захад-2017» пройдзе 14-20 верасня на тэрыторыі Беларусі і трох палігонах Расіі з удзелам 12,7 тыс. вайскоўцаў. Пры гэтым у Беларусі будзе задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек, 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 140 танкаў. Таксама будзе выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031