Знайсці
16.09.2017 / 11:5723РусŁacБел

Топ-5 магчымых праблем з купляй праз інтэрнэт. Развенчваем міфы

Дзякуючы настойлівасці Нацбанка Беларусь становіцца ўсё больш тэхналагічнай. Нікога не здзівіш плацёжным тэрміналам у вясковай краме і ў гандляра на рынку. Наступныя анансаваныя крокі — стварэнне кругласуткавай сістэмы імгненных плацяжоў, а таксама аплата ў крамах мабільнікам.

Перадавыя краіны свету паступова скарачаюць долю наяўных грошай у абароце. Арыенцір для многіх — Скандынавія. Дзве траціны гандляроў Швецыі мяркуюць, што да 2030 года цалкам перастануць прымаць наяўныя грошы. А ў Нарвегіі летась толькі 7% усіх транзакцый рабілася гатоўкай.

Жыць без карткі ў 2017 годзе — гэта абмяжоўваць сябе і свае магчымасці. Дадамо, што некаторыя банкі выпускаюць іх бясплатна. Але калі да картак многія беларусы прывыкаюць, то плацяжоў у інтэрнэце многія баяцца. Дарма! Разам з найбуйнейшым анлайн-гіпермаркетам 21vek.by развейваем самыя папулярныя міфы. 

Міф 1. «У мяне скрадуць грошы з карткі»

Калі вы афармляеце пакупку ў інтэрнэце, вы ўбачыце спецыяльнае акенца для ўводу персанальнай інфармацыі.

Некаторыя сэрвісы здымаюць дадатковую камісію за аплату праз інтэрнэт. Але ў любым выпадку будзе ўказана, якая канчатковая сума спішацца з вас. 

Вам трэба пазначыць сваё імя, нумар карткі, тэрмін яе дзеяння і трохзначны код на адваротным баку карткі. У дадатак да таго ўсё больш банкаў пераходзяць на дадатковую праверку 3D-secure — на мабільнік прыйдзе бясплатная праверачная смс-ка з аднаразовым кодам.

У такой сітуацыі скрасці грошы з карткі надзвычай праблематычна. Не было ніводнага выпадку, каб пры аплаце ў беларускай інтэрнэт-краме хакеры спісалі з вас лішнія сродкі.

Зрэшты, пры афармленні замовы неабавязкова адразу разлічвацца анлайн. Можна аплаціць пакупку пры атрыманні тавара, папярэдне агледзеўшы яго.

 

Міф 2. «Я заплачу, пасля перадумаю купляць, а грошы ж ужо не вернеш!»

Возьмем простую сітуацыю. Вы замовілі дастаўку піцы і папярэдне аплацілі яе праз інтэрнэт. Кур’ер бадзяўся невядома дзе і ў выніку прывез вам халодную піцу, ды яшчэ і не тую, што трэба. Нічога страшнага, адмаўляйцеся ад пакупкі. Няхай кур’ер патэлефануе адміністратару і адменіць плацеж. Будзьце ўпэўненыя, усе грошы вернуцца на картку.

Іншы прыклад. Вы жывяце асобна ад бацькоў, можа, нават у іншым горадзе ці іншай краіне. У падарунак на дзень нараджэння замовілі маме на лецішча смартфон і канапу ў дадатак. Кур’ер прыехаў, але яна лягла касцьмі — гамак не трэба! Па цяперашніх правілах гандлю, грошы павінны вяртацца тым жа шляхам, то бок на картку.

Дадамо, што ў сур’ёзных інтэрнэт-крамах кур’ер можа прыехаць адразу з тэрміналам — разлічыцеся па картцы на месцы. 

Міф 3. «Купляю ката ў мяшку»

Вы дагэтуль думаеце, што калі ў інтэрнэт-крамы няма рэальнага стацыянарнага магазіна, то гэта нейкія махляры? Ды не, гэта звычайная эканомія на арэндзе гандлёвых плошчаў і заробках кансультантаў. Парадуйцеся, што прадавец не перакладзе на вас дадатковыя выдаткі.

У любым выпадку абіраць тавар у цішыні і спакоі на дамашнім камп’ютары зручней, чым пад настойлівыя падказкі кансультанта ў рэальнай краме. Дый віртуальны каталог усё адно больш поўны, чым набор тавараў, выстаўлены ў краме, — на вітрыну ж усё не выставіш.

Многія абіраюць «прамежкавы» варыянт — прыходзяць у рэальную краму, каб уважліва агледзець тавар, а пасля замаўляюць яго праз інтэрнэт. Бо там часцяком танней, і ў любым выпадку большы выбар.

Але навошта хадзіць, калі да вас усё адно прывязуць тавар? Не забывайцеся, што можна адмовіцца ад пакупкі, калі вам не спадабаецца.

Тавар правяраецца гэтаксама, як і ў стацыянарным магазіне. Альбо пры дастаўцы, альбо пры самавывазе, які прапануюць амаль усе буйныя інтэрнэт-крамы. 

Міф 4. «Калі няма розніцы, лепш разлічуся наяўнымі»

Калі вы плаціце наяўнымі, па картцы праз тэрмінал ці праз інтэрнэт, надзейнасць абсалютна аднолькавая. Але пэўная розніца ўсё ж ёсць.

Мы жывем у час канкурэнцыі. За кліента змагаюцца не толькі крамы, але яшчэ і банкі, і плацёжныя сістэмы.

Усё больш банкаў прапануюць разлічвацца іх карткамі з магчымасцю кашбэка. Што гэта такое? Калі вы аплачваеце тавар пэўнай карткай, то вам у канцы месяца будзе вяртацца пэўны працэнт. Купілі гіраскутэр за 420 рублёў, атрымалі на рахунак 6,3 рублі (звычайна кашбэк у беларускіх банках складае 1-1,5%). Якая-ніякая, але выгада без дадатковых стратаў.

Апроч таго, некаторыя банкі прапануюць аўтаматычную растэрміноўку пры разліку іх карткамі. Заплаціце свае 100 рублёў за некалькі месяцаў.

Нарэшце, свой кавалак рынку спрабуюць адхапіць і плацёжныя сістэмы (Visa, Mastercard, «Белкарт»). Лавіце акцыі на сайтах інтэрнэт-крамаў, бывае, што за разлік патрэбнай карткай можна атрымаць дадатковую зніжку на пару працэнтаў.

Напрыклад, у 21vek.by на некаторыя тавары скідваюць цану ажно на 10%, калі разлічваешся прэміяльнай карткай Visa.

Міф 5. «Зламаны тавар не адрамантуеш па гарантыі, бо прадаўца ўжо не знойдзеш»

Анлайн-гандаль выдае такую ж гарантыю, як і звычайныя магазіны. Пры патрэбе тавар можна будзе здаць у спецыялізаваны сэрвісны цэнтр.

Але гэта опцыя дакладна спрацуе толькі калі гаворка ідзе пра сур’ёзныя інтэрнэт-крамы, а не тыя, што нелегальна завозяць у Беларусь «шэры» тавар. Можа здарыцца так, што тэлевізар, прывезены кантрабандыстам з Польшчы ці Літвы, давядзецца цягнуць на рамонт назад праз мяжу.

На ўсялякі выпадак праверце назву інтэрнэт-крамы і імя яе заснавальніка ў пошуку — магчыма, нехта ўжо папярэджваў іншых пра несумленнага прадаўца. Некаторыя махляры маюць дзясяткі фіктыўных кампаній. Закрылася адна — адкрыў іншую. Калі ж гарантыйны талон выпісаны такім дзялком, то рамантаваць тавар давядзецца за свае грошы. 

Для вялікіх інтэрнэт-крамаў рэпутацыя даражэйшая за секундную выгаду.

Браніслаў Юрэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930