У Мінску адкрываюцца бясплатныя курсы ўкраінскай мовы
Іх запускае амбасада Украіны пры падтрымцы Таварыства беларускай мовы.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў у размове з «Нашай Нівай» падкрэсліў, што менавіта беларускі бок ініцыяваў арганізацыю такіх курсаў у Мінску.
«У нас ужо існуюць курсы польскае мовы праз беларускую, таму мы вырашылі прапанаваць новаму ўкраінскаму амбасадару арганізаваць такія ж курсы ўкраінскай. Яны з радасцю пагадзіліся і нават адшукалі выкладчыка, які добра валодае і беларускай, і ўкраінскай мовамі», — распавёў спадар Трусаў.
Бясплатныя заняткі пачнуцца 6 кастрычніка і, як плануецца, будуць праходзіць штопятніцу з 18:00 да 19:30 ў офісе ТБМ па вуліцы Румянцава, 13.
Запісацца на курсы і атрымаць больш дэтальную інфармацыю можна па тэлефонах:
- +375 29 605 56 35 (выкладчык)
- +375 17 263 85 11 (ТБМ)
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Без палітыкі і прашэння аб перамозе Расіі. У БПЦ напісалі сваю малітву аб «аднаўленні міру» ва Украіне
Як цяпер выглядае Сяргей Міхалок ФОТАФАКТ
 7
Мукавозчык зноў стаў «Залатым пяром»
 9
У Беларусі ацанілі колькасць «дармаедаў». Лічба ўражвае
 8
Для прагляду зваротаў у КДБ зрабілі зручнейшы сэрвіс
 20
Прарасійскія актывісты сёлета правядуць па ўсёй Беларусі «Бессмяротны полк» пад прыкрыццём расійскіх дыпламатаў
 17
«Ён мяне раздражняў — на чырвоным фоне белыя літары». Кіраўнік «Народнай газеты» расказаў, як змяніў лагатып
 12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера