Знайсці
11.09.2017 / 17:076РусŁacБел

Хутка лопне? Графік змены кошту біткойна параўналі з рынкавай «бурбалкай»

Пасля ўзлётаў часта бываюць падзенні. Хутчэй за ўсё, гэта закране і курс біткойна. Выданне Financial Times паказала графік, на якім можна ўбачыць меркаваны лёс папулярнай крыптавалюты.

Выява: Financial Times

Біткойн з'явіўся на пачатку 2009 года, цяпер гэта самая папулярная валюта на рынку.

Чытайце таксама: Топ-5 фактаў пра біткойны

Усяго за некалькі месяцаў біткойн падаражэў з тысячы даляраў да рэкордных пяці тысяч.

Такое развіццё валюты вельмі падобнае да звычайнай рынкавай «бурбалку», лічыць аўтар Financial Times Майкл Макензі. Любая «бурбалка» праходзіць некалькі стадый:

  • Стварэнне — ніхто не ведае пра існаванне прадукту;
  • Усведамленне — першая хваля росту аўдыторыі, людзі знаёмяцца з прадуктам;
  • Манія — адбываецца масавы ажыятаж і асноўны рост;
  • Канец — «бурбалка» не вытрымлівае і лопаецца.

Цяпер, калі верыць графіку Financial Times, біткойн знаходзіцца ў фінальнай фазе трэцяй стадыі. Так што, магчыма, хутка на рынку крыптавалют выбухне самая вялікая «бурбалка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031