Знайсці
11.09.2017 / 06:004РусŁacБел

Ураган «Ірма» затапіў цэнтр Маямі і пагражае Сэнт-Пітэрсбергу

Некаторыя раёны горада Маямі ў штаце Фларыда апынуліся затопленымі ў выніку ўдару трапічнага шторму «Ірма».

У цяперашні час ўраган дасягнуў заходняга ўзбярэжжа штата, несучы з сабой залевы і паводкі.

Хуткасць ветру дасягае 175 км у гадзіну.

Фінансавы раён Маямі Брыкел затоплены, вышыня ўздыму вады склала там каля 60 см. Многія вуліцы горада ператварыліся ў рэкі. Больш за мільён жылых дамоў засталіся без электрычнасці.

Улады штата раней распарадзіліся аб эвакуацыі каля 6,3 мільёна жыхароў, папярэдзіўшы, што іх жыццю пагражае небяспека.

Ураган павольна рухаецца на поўнач. Больш як 1,4 млн сем'яў засталіся без электрычнасці і больш за 100 тысяч чалавек схаваліся ў спецыяльных месцах.

Асаблівая небяспека пагражае гарадах Тампа і Сэнт-Пітэрсберг. Раён Тампа-Бэй, дзе пражывае каля трох мільёнаў чалавек, не бачыў такой буры з 1921 года.

У Маямі начальнік паліцыі паведаміў Бі-бі-сі, што цэнтр горада пакрыты пластом вады глыбінёй 60-90 см і што вецер парваў мноства высакавольтных ліній.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031