Знайсці
07.09.2017 / 11:1824РусŁacБел

Лукашэнку насцярожвае пытанне, што краіна не жыве Еўрапейскімі гульнямі

Правядзенне ў Беларусі Еўрапейскіх гульняў павінна яшчэ больш кансалідаваць нацыю.

Пра гэта кіраўнік Беларусі, прэзідэнт НАК Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні Выканкама НАК па пытанні правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе, піша БелТА.

«Урад мяне рэгулярна інфармуе, што праца вядзецца і мы рухаемся ў правільным кірунку. Але мяне насцярожвае шэраг пытанняў, і перш за ўсё асноўнае — краіна Гульнямі яшчэ не жыве. Пакідае жадаць лепшага асвятленне ходу падрыхтоўкі Еўрапейскіх гульняў. Хацелася б пачуць, што робіцца ў гэтым кірунку, калі нашы грамадзяне пачнуць атрымліваць інфармацыю пра тое, як ідзе праца. Бо Еўрапейскія гульні — важная падзея, якая павінна надаць магутны ідэалагічны імпульс нашаму грамадству, яшчэ больш кансалідаваць нацыю», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Ужо шмат гадоў у Беларусі ствараецца сучасная інфраструктура, і не толькі спартыўная. Да нас з задавальненнем прыязджаюць госці з усіх куткоў свету. Вялікае значэнне пры гэтым мае якая ёсць у нашай краіне атмасфера стабільнасці, талерантнасці і, самае галоўнае, бяспекі. Усё гэта таксама было ўлічана», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031