Знайсці
07.09.2017 / 10:053РусŁacБел

Міністэрства сувязі распрацавала новы дакумент, які мае рэгламентаваць блакаванне сайтаў у Беларусі

Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі распрацаваны праект Указа прэзідэнта «Аб удасканаленні парадку выкарыстання інфармацыйнай прасторы». Пра гэта стала вядома з адказу Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце на зварот прэс-сакратара БАЖ Барыса Гарэцкага.

У адказе за подпісам Генадзя Бялкова гаворыцца, што Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі распрацаваны праект Указа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб удасканаленні парадку выкарыстання інфармацыйнай прасторы», які прадугледжвае парадак абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія змяшчаюць інфармацыю, забароненую або абмежаваную да распаўсюджвання заканадаўчымі актамі.

БАЖ звярнулася ў міністэрства, каб азнаёміцца з тэкстам дакумента, а таксама даведацца, на якім этапе знаходзіцца яго ўзгадненне.

Аднак ва ўпраўленнях электрасувязі, прававой і кадравай працы, а таксама Дэпартаменце інфарматызацыі міністэрства прэс-службе ГА «БАЖ» паведамілі, што нібыта нічога не ведаюць пра падрыхтаваны Указ у галіне інтэрнэта.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» накіроўвае ў Міністэрства пісьмовы зварот з гэтай нагоды з просьбай даць магчымасць азнаёміцца з дакументам і абмеркаваць яго.

baj.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031