Знайсці
07.09.2017 / 08:5113РусŁacБел

Расія паставіла ў Беларусь шэсць верталётаў Мі-8 і батарэю «Тор-М2»

Шэсць верталётаў Мі-8МТВ-5 і батарэю зенітнага ракетнага комплексу «Тор-М2» атрымала Беларусь ад Расіі ў 2017 годзе. Пра гэта распавёў камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Ігар Голуб, паведамляе ТАСС.

«У рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва для нарошчвання нашай адзінай рэгіянальнай групоўкі мы ў першым паўгоддзі гэтага года па раней падпісаных кантрактах з Расіі атрымалі на ўзбраенне шэсць верталётаў Мі-8МТВ-5, чацвёртую батарэю зенітнага ракетнага комплексу «Тор-М2», - распавёў ён.

Таксама Мінабароны Беларусі заключыў кантракт з навукова-вытворчай карпарацыяй «Іркут» на пастаўку 12 самалётаў Су-30см з 2018 па 2020 год і кантракт на пастаўку радыёлакацыйных станцый «Супернік-ГЕ», адзначыў Голуб.

Ён таксама падкрэсліў, што ўсе гэтыя мерапрыемствы накіраваны на нарошчванне адзінай рэгіянальнай групоўкі войскаў і сіл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031