Знайсці
07.09.2017 / 06:4222РусŁacБел

Столтэнберг: Вучэнні «Захад-2017» не пагражаюць ніводнай краіне НАТА

Расійска-беларускія вучэнні «Захад-2017» не пагражаюць непасрэдна ні адной з краін НАТА. Пра гэта заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг ў сераду ў Эстоніі.

«Мы будзем уважліва сачыць за ходам вучэнняў і мы на варце, хоць і захоўваем спакой, бо не бачым непасрэднай пагрозы ніводнаму з саюзнікаў НАТА», — сказаў ён.

Раней у сераду Столтэнберг заявіў, што НАТА накіруе трох назіральнікаў на вучэнні «Захад-2017». «Мы атрымалі запрашэнне ад Расіі і Беларусі і адпраўляем трох экспертаў на вучэнні», — паведаміў ён. Пры гэтым ён заклікаў да большага ўзроўню транспарэнтнасці гэтых манеўраў.

Вучэнні «Захад-2017» пройдуць з 14 па 20 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031