Знайсці
02.09.2017 / 10:4314РусŁacБел

Навукоўцы вызначылі максімальную працягласць чалавечага жыцця

Галандскія навукоўцы вызначылі максімальную працягласць чалавечага жыцця, паведамляецца на сайце Тылбургскага ўніверсітэта.

Спецыялісты высветлілі, што мужчыны могуць дажыць да 114,1 года, а жанчыны - да 115,7 года. Да такой высновы навукоўцы прыйшлі пасля аналізу працягласці жыцця звыш 75 тысяч жыхароў Нідэрландаў, якія памерлі за апошнія 30 гадоў у веку больш як 94 гадоў. Пры гэтым адзначаецца, што за 1986-2015 максімальная працягласць чалавечага жыцця не змянілася. У сувязі з гэтым навукоўцы выказалі здагадку, што дасягнутая мяжа чалавечага жыцця.

Рэкардсменам па працягласці жыцця з'яўляецца францужанка Жанна Кальман, якая памерла ў веку 122 гадоў 164 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031