Знайсці
28.08.2017 / 10:306РусŁacБел

Колькі чалавек прэтэндуе на вакансію ў НН па працы з відэа

Па стане на гэты момант 41 чалавек падалі заяўкі на вакансію ў «Нашай Ніве» па працы з відэа. Сярод прэтэндэнтаў ёсць і вядомыя людзі, знаныя рэпарцёры. Усцешна, што гэтулькі людзей хацелі б працаваць у «Нашай Ніве», а, значыць, вераць у нас.

Падчас мінулага конкурсу, калі мы шукалі журналіста на жаночую тэматыку, было 24 кандыдаты, і мы выбралі Кацю Карпіцкую. Матэрыялы і стыль яе вы, безумоўна, за гэты час ужо заўважылі. 

Няпроста рабіць выбар, калі столькі кандыдатаў. Пры такім вале мы не можам нават адказаць на ўсе вашы ўдакладняючыя пытанні. Мы толькі стараемся выбраць таго, для каго, на нашу думку, тая вакансія найлепш адпавядае, хто будзе на сваім месцы і на сваёй дарозе.

Што ў нас яшчэ ёсць з вакансій на сёння? Сёлета мы ўвесь час набіраем новых менеджараў па продажах і маркетолагаў. Павелічэнне продажаў рэкламы — перадумова развіцця. Таму калі хто адчувае ў сабе бізнэс-жылку і, адначасова, мае жаданне працаваць у маладым і вясёлым беларускамоўным калектыве, пішыце на [email protected], прабівайцеся. 

Рэд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031