Знайсці
28.08.2017 / 07:305РусŁacБел

«Белавія» з восені мяняе нормы правозу багажу

Авіякампанія «Белавія» з канца кастрычніка 2017 года змяняе нормы правозу багажу і пераходзіць з вагавага спосабу (лімітаванне вагі багажу) на колькасны (лімітаванне адзінак багажу), піша сайт грамадзянскай авіяцыі msq.by.

Пасажыр з квітком у эканамічны клас, як і раней, зможа ўзяць на борт «Белавіі» адно месца ручнога багажу і здаць адно месца ў багаж. Адрозненне будзе толькі ў вазе, памеры і кошту за перавышэнне нормаў.

Пасажыры эканамічнага класа змогуць узяць з сабой у палёт адно месца багажу вагой не больш за 23 кілаграмы (раней 20 кг). Для бізнэс-класа прадугледжана два месцы багажу, але з вагой 32 кг (раней адно месца і 30 кг).

Пры перавышэнні нормы спаганяецца аплата ў памеры: перавышэнне па вазе — 50 еўра, перавышэнне па колькасці месцаў - 50 еўра і абыдзецца ў 100 (сумуецца і вага (50 еўра) і месца (50 еўра) за кожнае месца.

Пасажыры эканамкласа змогуць узяць у салон адзін чамадан або сумку вагой не больш за 8 кг. Габарыты аднаго месца не больш 50х40х20 см або ў суме трох вымярэнняў не павінны перавышаць 115 см.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031