Вядомая амерыканская спявачка выйграла адзін даляр у справе аб дамаганні
Адна з самых высокааплатных зорак шоу-бізнэсу Тэйлар Свіфт выйграла суд ў дыджэя з Каларада Дэвіда Мюлера, якога яна абвінаваціла ў сэксуальным дамаганні. Па выніках працэсу вядучы павінен будзе выплаціць ёй сімвалічны адзін даляр.
Reuters.com
Свіфт вінаваціла Мюлера ў тым, што падчас сумеснай фотасесіі ён схапіў яе ззаду за аголеную частку цела. Сам дыджэй сцвярджаў, што ўся гісторыя была прыдуманая атачэннем спявачкі і абвінавачваў яе ў тым, што з-за суда пазбавіўся «працы мары» на радыёстанцыі ў Каларада.
Адвакат Свіфт патлумачыў мінімальную суму прэтэнзій тым, што спявачка не хацела збанкрутаваць Мюлера, а толькі жадала даць сігнал усім, хто паспрабуе паўтарыць яго спробу.
Тэйлар Свіфт ў 2016 годзе была прызнана часопісам Forbes самай высокааплатнай зоркай шоу-бізнэсу. У гэтым годзе яна адкацілася у канец пятага дзясятка, саступіўшы першынство рэпер Шону Комбсу. Пры гэтым Свіфт, якая не выпусціла за год ніводнага альбома, здолела зарабіць $44 млн.