Знайсці
13.08.2017 / 10:482РусŁacБел

Работнікам Нацыянальнай бібліятэкі павысілі аклады

Работнікам Нацыянальнай бібліятэкі і Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі спецыяльнай пастановай Мінпрацы за подпісам кіраўніка ведамства Ірыны Касцевіч паднялі аклады. Пра гэта гаворыцца ў адпаведнай пастанове Мінпрацы ад 1 жнiўня 2017 г. № 40.

«Улічваючы спецыфіку і характар працы, тарыфныя аклады (стаўкі) работнікам павышаюцца: Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі — у сярэднім на 30 працэнтаў; Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — у сярэднім на 50 адсоткаў», — гаворыцца ў пастанове.

Бібліятэкары і бібліёграфы, мяркуючы па аб'явах у рэспубліканскім банку вакансій, атрымліваюць невялікія заробкі.

Напрыклад, у чэрвені праз рэспубліканскі банк вакансій у «Нацыяналку» шукалі бібліятэкара з вышэйшай адукацыяй і першай кваліфікацыйнай катэгорыяй на 1,25 стаўкі. Заробак абяцалі ад 272,66 рубля.

Бібліёграфу з вышэйшай адукацыяй і другой кваліфікацыйнай катэгорыяй на 0,5 стаўкі прапаноўвалі заробак ад 272 рублёў.

У чэрвені работнікі бібліятэк, архіваў, музеяў і іншая дзейнасць у галіне культуры ў сярэднім па краіне зараблялі 452,6 рубля.

finance.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031