Кітай абвінаваціў ЗША ў парушэнні тэрытарыяльных водаў
Міністэрства замежных справаў КНР выказала крайняе незадавальненьне тым, што амэрыканскі эсьмінец зайшоў у Паўднёва-Кітайскім моры ў раён, на які прэтэндуе Пэкін.
Раней амэрыканскія прадстаўнікі распавялі агенцтву Reuters, што эсмінец ВМС ЗША прайшлі каля штучнага рыфа Місчыф, непадалёк ад архіпэлягу Спратлі. Гэты раён зьяўляецца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Кітаем і яго суседзямі.
У ліпені 2016 года Пэкін адмовіўся прызнаць законным рашэньне міжнароднага трацейскага суду ў Гаазе, які пастанавіў, што Кітай не мае гістарычных правоў на тэрыторыі ў Паўднёва-Кітайскім моры. Кітайскія прэтэнзіі не прызнаюць Віетнам, Філіпіны, Малайзія, Інданэзія.
ЗША настойваюць на тым, што ў гэтым раёне трэба забясьпечыць рэжым свабоды мараплаўства згодна зь міжнародным законам.