Знайсці
03.08.2017 / 09:5719РусŁacБел

Старшыня незалежнага прафсаюза РЭП Фядыніч вызвалены, бухгалтар застаецца пад вартай

Лідар незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч выпушчаны на волю. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку актывіст арганізацыі Андрэй Стрыжак. Ён піша, што таксама на волю пасля допыту выйшла былая рэдактарка сайта praca-by.info Наталля Пічужкіна, а галоўнага бухгалтара прафсаюза Ігара Комліка адправілі на Акрэсціна.

Лідара прафсаюза Генадзя Фядыніча затрымалі раніцай 2 жніўня дома. На допыт таксама былі забраныя Мікалай Герасіменка, прэс-сакратар РЭП, Наталля Пічужкіна, Ігар Комлік. Ператрусы прайшлі і ў кватэрах Фядыніча, Комліка і Пічужкінай.

Адначасова прайшоў ператрус і ў Салігорску. Каля 10 раніцы сілавікі прыйшлі ў офіс Беларускага Незалежнага прафсаюза, там работнікамі фінансавай міліцыі быў праведзены ператрус. Пры панятых быў складзены пратакол ператрусу і канфіскаваная аргтэхніка, якая знаходзіцца ў офісе (ноўтбукі і цвёрдыя дыскі стацыянарных камп'ютараў).

Пасля офіса, ператрусы правялі ў кватэрах старшыніБеларускага незалежнага прафсаюза Мікалая Зіміна і сакратара-скарбніка БНП Сняжаны Грынцэвіч.

Камітэт дзяржкантролю апублікаваў прэс-рэліз, прысвечаны затрыманням і ператрусам у офісах незалежных прафсаюзаў. Распачата крымінальная справа супраць дваіх — Генадзя Фядыніча, старшыні прафсаюза, і Ігара Комліка, бухгалтара. Іх вінавацяць у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Фядынічу і Комліку пагражае да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Будзе дапаўняцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031