Знайсці
03.08.2017 / 09:444РусŁacБел

Трамп прапанаваў адмовіцца ад візавай латарэі Green Card

Амерыканскі лідар Дональд Трамп прапанаваў іміграцыйны законапраект RAISE, які прадугледжвае адмову ад візавай латарэі Green Card. Інфармацыя пра гэта была апублікаваная 2 жніўня на афіцыйнай старонцы сенатара-рэспубліканца Тома Котана, які з'яўляецца адным з аўтараў дакумента.

У паведамленні адзначаецца, што існуючая раней сістэма састарэла, яна не адпавядае эканамічным і гуманітарным інтарэсам краіны. Таксама ў заяве гаворыцца, што Злучаныя Штаты Амерыкі хочуць адчыніць дзверы таленавітым людзям з усяго свету, а гэта запатрабуе змяненняў правілаў уезду.

У законапраекце RAISE агаворваецца ўкараненне сістэмы балаў для імігрантаў. Тыя, хто зможа набраць больш балаў, будуць карыстацца прыярытэтам. На думку аўтараў дакумента, такія людзі змогуць палепшыць амерыканскую эканоміку, атрымаўшы поспех у сваёй прафесіі. Ліміт людзей, якіх змогуць прыняць ЗША для пастаяннага пражывання, складзе 50 тыс. на год.

Праграма пад назвай Diversity Visa (вядомая ў нас як Green Card) працуе ў ЗША ад 1990 года. Штогод па гэтай праграме від на жыхарства з правам працаўладкавання ў ЗША атрымліваюць 55 тысяч замежнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031