Знайсці
02.08.2017 / 10:5523РусŁacБел

Рэдактар «Эха Масквы» пра Беларусь: Людзі з ХХ стагоддзя вырашаюць праблемы ХХІ стагоддзя метадамі стагоддзя ХІХ

Галоўны рэдактар «Эха Масквы» Аляксей Венядзіктаў праілюстраваў расійскія праблемы на беларускім прыкладзе.

— Людзі, якія цяпер пры ўладзе, — гэта людзі з XX стагоддзя, яны вырашаюць праблемы XXI стагоддзя метадамі XIX стагоддзя, — заявіў Венядзіктаў у інтэрв'ю парталу Znak.com. — Гэта ж добра відаць па Беларусі, дзе я нядаўна быў.

Прэзідэнт Лукашэнка з намі гаварыў пра журналістыку, што, маўляў, ідзе вайна дэзынфармацыі, маніпуляцыя. Значыць, што трэба? Забараніць, абмежаваць, перашкодзіць.

Я сказаў: прэзідэнт правільна ставіць дыягназ (так, ідзе хваля маніпуляцый), але цалкам няслушна прызначыў лячэнне. Гэта не дапаможа, гэта XIX стагоддзе, можа быць, першая палова XX. «Забараніць», «закрыць», «перашкодзіць» — гэта не працуе. На кароткім плячы можа спрацаваць, але агулам — не.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031