Знайсці
14.07.2017 / 15:018РусŁacБел

Названы найлепшы горад для вандровак

Паводле апытання сярод чытачоў найбуйнейшага часопіса аб падарожжах Travel+Leisure, першае месца ў рэйтынгу заняў горад Сан-Мігель-дэ-Альендэ ў Мексіцы.

Найбуйнейшы часопіс аб падарожжах Travel+Leisure склаў рэйтынг найлепшых гарадоў свету для турыстаў. Першы радок у топе заняў мексіканскі горад Сан-Мігель-дэ-Альендэ, гістарычны цэнтр якога ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

На другім месцы топу — амерыканскі горад Чарлстон, які знакаміты дзякуючы форту Самтэр: з бітвы за яго пачалася грамадзянская вайна паміж Поўначчу і Поўднем. Трэці радок рэйтынгу заняў тайскі Чыангмай, у якім размяшчаецца больш за 300 будыйскіх храмаў. На чацвёртым месцы — японскі Кіёта, на пятым — італьянская Фларэнцыя.

У топ-15 таксама ўвайшлі: Аахака (Мексіка), Хаян (В'етнам), Кейптаўн (ПАР), Убуд (Інданезія), Луангпхабанг (Лаос), Санта-Фе (ЗША), Рым, Сіемреап (Камбоджа), Удайпур (Індыя) і Барселона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031