Знайсці
13.06.2017 / 10:1935РусŁacБел

Алексіевіч прафінансавала выданне біяграфіі Дубоўкі: «Адгукнулася маментальна, у той самы дзень»

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч прафінансавала выданне дакументальнай біяграфіі пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі, што выйшла ў серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» выдавецтва «Лімарыус».

Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку ўкладальніца кнігі Ганна Севярынец.

«Хацела б выказаць шчырую падзяку фундатарцы выдання — лаўрэату Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлане Алексіевіч», — напісала яна.

Ганна Севярынец у красавіку распавяла «Нашай Ніве» пра мецэната, які паспрыяў выданню кнігі, паабяцаўшы раскрыць імя пазней.

«Наконт краўдфандынгу: асабіста я лічу, што такія выданні — шыкоўная магчымасць для людзей бізнэсу зрабіць унёсак у справу беларускай культуры. Прыкладам, выданне дакументальнай біяграфіі Дубоўкі прафінансавана адным з найлепшых беларускіх мецэнатаў — пакуль не выдам сакрэту кім, усё паведамім на прэзентацыях. Калі нехта з бізнэсоўцаў пажадае ўнесці сваё імя ў гісторыю беларускай літаратуры і паўдзельнічаць у выданні твораў Алеся Дудара — пішыце. Гэта будзе файны і не вельмі цяжкі фінансава праект», — сказала тады Ганна Севярынец.

У панядзелак таксама ў Мінску прайшло выданне іншай кнігі Уладзіміра Дубоўкі: «Выбраныя творы». Грошы на гэтую кнігу збіралі праз Талаку.

Алексіевіч «адгукнулася маментальна, ў той самы дзень, як атрымала мой [электронны] ліст», — напісала нам Ганна Севярынец.

«Яна спыталася, фінансаваць Дубоўку ці выданне яго біяграфіі, — дадае Аляксандр Фядута. — Я сказаў: «творы Дубоўкі набудуць чытачы, а кнігу маладога аўтара трэба падтрымаць». І Святлана Аляксандраўна зрабіла менавіта так. Па яе словах, Дубоўка давёў, што беларусы — не «паны сахі і касы», а мадэрная нацыя, нацыя гарадскіх інтэлігентаў, творцаў», — адзначае ён.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031