Знайсці
17.05.2017 / 13:5211РусŁacБел

Віцэ-чэмпіён свету па шахматах: За 19 гадоў жыцця ў Крыме я не навучыўся размаўляць па-ўкраінску

Фота: Арцём Сізаў «Газета.Ru»

Расійскі гросмайстар Сяргей Каракін, які ў мінулым лістападзе змагаўся за сусветную шахматную карону з Магнусам Карлсэнам, а ў снежні заваяваў тытул чэмпіёна свету па бліцы, у інтэрв'ю gazeta.ru распавёў, чаму не заўзее за Украіну, хоць 19 год пражыў у Крыме. 

— Ці глядзелі сёлетняе «Еўрабачанне»?

— Не, і не асабліва цікавіўся. Я звычайна заўзею за расейцаў. А калі іх няма, за каго ж мне заўзець?

— За Украіну!

— За украінцаў не заўзею. Не, вядома, калі на Алімпіядзе змагаюцца еўрапейскі і ўкраінскі спартсмены, у цэлым мне будзе прыемней, калі выйграе ўкраінец. Ведаю некаторых тамтэйшых спартсменаў і стаўлюся да іх з вялікай сімпатыяй. Хоць не да ўсіх.

— Але сувязі з Украінай не адчуваеце? Усё ж такі вы родам адтуль…

— Не зусім, я родам з Крыма. Гэта вялікая розніца. За 19 гадоў жыцця ў Крыме я не навучыўся гаворыць па-ўкраінску. І гэты факт лепш за іншае сведчыць пра мае сувязі з Украінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031