Знайсці
15.05.2017 / 09:214РусŁacБел

Расія і Саудаўская Аравія працягнуць абмежаванні на здабычу. Нафта падаражэла

Расія і Саудаўская Аравія абвясцілі пра гатоўнасць падоўжыць пагадненне аб скарачэнні здабычы нафты яшчэ на дзевяць месяцаў - да сакавіка 2018 года ўключна.

Пра гэта, паведамляе «Інтэрфакс», гаворыцца ў сумеснай заяве міністра энергетыкі Расіі Аляксандра Новака і міністра энергетыкі Саудаўскай Аравіі Халіда аль-Фаліха па выніках сустрэчы ў Пекіне.

Новак і аль-Фаліх таксама падкрэслілі, што пагадненне аб скарачэнні здабычы, якога цяпер прытрымліваюцца 24 краіны, адкрыта для новых удзельнікаў.

Біржы адрэагавалі на заяву РФ і Саудаўскай Аравіі аб прадаўжэнні пагаднення па скарачэнні здабычы ростам нафтавых катыровак. На біржы ICE ў Лондане бараль нафты маркі Brent падаражэў на 1,5% да 51,6 даляра.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930