Знайсці
04.05.2017 / 09:145РусŁacБел

Ананіч пра дасудовыя абвінавачанні БТ на адрас «Белага легіёна»: Гэта варты ўвагі грамадства фільм

Міністар інфармацыі Лілія Ананіч гэтак ацаніла фільм БТ «Белы легіён чорных душ», у якім былыя актывісты арганізацыі яшчэ да суду былі выстаўленыя ўдзельнікамі незаконнага ўзброенага фармаваньня.

«Лічу, што гэта вельмі варты ўвагі грамадства фільм, бо грамадства павінна не толькі бачыць сёньняшнія крокі тых, хто імкнецца да дэстабілізацыі, але бачыць і тое, што можа заўтра быць», — сказала Лілія Ананіч карэспандэнту Свабоды.

Лілія Ананіч узяла ўдзел 3 мая ў адкрыцці выставы «СМІ ў Беларусі» ў выставачным комплексе «Белэкспа». Дэвіз выставы — «Нам давяраюць!» — прысутнічае ў афармленні выставачнага павільёна, на афіцыйных паперах форуму і ў прамовах чыноўнікаў, якія адкрывалі мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031