Знайсці
07.04.2017 / 11:1818РусŁacБел

У Шуміліне невядомы папрасіў у маладой касіркі перавесці яму $30 тысяч «для праверкі сістэмы». І атрымаў іх

У працоўны час 6 красавіка на тэлефон касіркі аднаго з банкаў у Шуміліна Віцебскай вобласці патэлефанаваў мужчына, які прадставіўся супрацоўнікам тэхнічнай падтрымкі праграмнага забеспячэння банка. Касірцы ён патлумачыў, што для праверкі сістэмы патрабуецца здзейсніць некаторыя аперацыі і даў указанні, як пералічыць грошы, паведамляе Следчы камітэт.

У выніку аперацый 26-гадовай касіркай банка ажыццёўлены міжнародныя грашовыя пераводы на суму больш за 1,9 мільёна расійскіх рублёў і $4900. Частка аперацый (больш за 260 тысяч расійскіх рублёў) была заблакавана сістэмай банка.

Агулам злачынец атрымаў каля $30 тысяч у эквіваленце.

Шумілінскага раёна аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце распачата крымінальная справа па артыкуле «замах на махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры».


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031