Знайсці
06.04.2017 / 22:1213РусŁacБел

КДБ затрымаў гендырэктара «Івацэвічдрэва» і яго сына

Была спыненая карупцыйная дзейнасць генеральнага дырэктара прадпрыемства «Івацэвічдрэў», перадае БЕЛТА са спасылкай на КДБ.

Выяўлена, што Уладзімір Шульга з карыслівых мэтаў стварыў злачынную схему па дастаўцы на «Івацэвічдрэў» імпартнай сыравіны па завышаных цэнах праз падкантрольныя замежныя кампаніі.

З 2014 года асноўнымі пастаўшчыкамі меланіну для прадпрыемства выступалі шатландская і літоўская кампаніі. Было выяўлена, што іх уладальнікам з'яўляецца сын Уладзіміра Шульгі, а таксама блізкая знаёмая сына Непляховіч А. В. Дадзеныя кампаніі куплялі меланін у кітайскіх вытворцаў па цане ад 750 да 800 даляраў за адну тону, а збывалі прадпрыемству па цане ад 1350 да 1400 еўра за адну тону. У выніку «Івацэвічдрэў» панёс страты ў памеры больш за 220 тысяч еўра.

Фігурантаў гэтай справы затрымалі. У дачыненні да іх была распачатая крымінальная справа па частцы 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031