Знайсці
31.01.2017 / 11:588РусŁacБел

«Падарожжа дылетанта» будзе цяпер выходзіць на Tut.by ВІДЭА

Вядомы беларускі праект пра падарожжы — «Падарожжа дылетанта» — разам з нязменным аўтарам і вядоўцам Юрыем Жыгамонтам вяртаецца ў эфір. Гэтым разам праект будзе выходзіць на партале TUT.BY. Вяртанне ў эфір адбылося праз замежжа: упершыню за гісторыю праекта пан вядоўца выехаў з Беларусі, каб з нагоды 500-годдзя першай беларускай друкаванай Бібліі распавесці пра Прагу Францыска Скарыны.

Юрый Жыгамонт, фота Мікіты Недаверкава

Пражская серыя складаецца з двух выпускаў, першы вы бачыце сёння, а другі выйдзе праз тыдзень — 7 лютага. Пасля паездкі ў Чэхію самы знакаміты дылетант вернецца да падарожжаў па Беларусі з новымі накірункамі і цікавымі фактамі. Цяпер «Падарожжа дылетанта» ствараецца пры падтрымцы velcom і будзе выходзіць на партале TUT.BY два разы на месяц.

Злева направа: Андрусь Такінданг (вядучы мерапрыемства), Вячаслаў Смірноў (кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі Velcom), Юрый Жыгамонт, Марына Золатава (галоўны рэдактар TUT.BY).

«Падарожжа дылетанта» ўпершыню накіравалася за межы Беларусі, каб распавесці пра тыя мясціны, дзе калісьці жыў і працаваў беларускі першадрукар Францыск Скарына. У праграме паказаны той самы будынак, дзе, па меркаваннях навукоўцаў, выйшла у свет першая друкаваная кніга на беларускай мове, а таксама шмат іншых месцаў, звязаных з вядомым асветнікам і гуманістам.

— Праграма існуе ўжо больш за 15 год. За гэты час, канешне, адбылося імклівае развіццё новых тэхналогій. І мне разам з маей камандай хацелася, каб як мага больш беларусаў працягвалі глядзець перадачу і адкрывалі яе для сябе, — адзначыў Юрый Жыгамонт. — Новы фармат і рэсурс, на якім будзе выходзіць праграма, адкрывае перад ёй новыя вялікія магчымасці. Таму я вельмі ўдзячны партнёрам — кампаніі velcom і парталу TUT.BY — за тое, што мы змаглі зберагчы самабытнасць «Падарожжаў дылетанта», але і разам з гэтым даць новае жыцце праграме».

Галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава сама з’яўляецца сталай глядачкай праграмы і надае ёй заслужаны статус беларускага брэнда. «Мы вельмі радыя, што цяпер зможам развіваць праект разам», — адзначыла рэдактар.

«500-годдзе першай беларускай друкаванай кнігі Францыска Скарыны — гэта значная дата, якая заслугоўвае вялікай увагі. — адзначыў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў. — Нацыянальная гісторыя і культура — вельмі важныя каштоўнасці для нашай кампаніі. Праграма «Падарожжа дылетанта» асабіста для мяне з’яўляецца такім скарбам, які для многіх беларусаў знаёмы з дзяцінства. Яе аднаўленне ў сучасным лічбавым фармаце дазволіць яшчэ больш пашырыць кола яе гледачоў і прыхільнікаў».

У 2014 г. кампанія velcom зацвердзіла напрамкі карпаратыўна-сацыяльнай адказнасці, адной з якой з'яўляецца падтрымка нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Кампанія velcom лічыць перадачы «Падарожжы дылетанта» сучаснай культурнай спадчынай, таму актыўна будзе падтрымліваць развіццё і дзейнасць пазнавальнай перадачы.

Перадача будзе выходзіць 2 разы на месяц.

Tut.by, МН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031