Студэнтам прапануюць спісаць хвасты за стварэнне масоўкі на хакеі
Студэнты Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта размясцілі ў інтэрнэце зробленую ім прапанову прапусціць заняткі ўзамен за падстрахоўку стварэння масавасці на «Калядным турніры аматараў хакея».
Прапанова сыходзіла ад выкладчыка кафедры інфарматыкі Рамана Азарчыка.
Гэты факт дэвальвацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі настолькі абурыў былога выкладчыка інфарматыкі Белдзяржуніверсітэта Змітра Валотку, што той вырашыў схадзіць на прыём да кіраўніцтва БДТУ.
Свае прыгоды падчас размоваў з адміністрацыяй універсітэта былы выкладчык — а сёння праграміст — апісаў у сваім блогу.
Гісторыя на гэтым не скончылася. Як расказаў «Нашай Ніве» блогер, на наступны дзень невядомыя зламыснікі спрабавалі ўзламаць ягоную паштовую скрыню і атакавалі сайт.
«Хто гэта рабіў, я пакуль не высветліў, — сказаў нам Зміцер. — Я адправіў запыты ўладальнікам тых ІР-адрасоў, з якіх ішла атака».
Зміцер Валотка, фота з сацсетак.
Атрымаць каментар ва ўніверсітэце «Нашай Ніве» не ўдалося.
«Мы гэта не каментуем», — сказаў дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій Дзмітрый Шыман.