«Раман + Юлія» ў Тэатры беларускай драматургіі
Музычны спэктакаль «Раман + Юлія» Дзіяны Балыка ў пастаноўцы Кацярыны Тарасавай пройдзе на сцэне Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі 22, 23, 24 ліпеня.
Аўтар музыкі да спэктаклю — Андрэй Лабчэўскі, харэографы — Вольга Скварцова і Дзьмітрый Залескі.
«Што гэта — каханьне? Ці мімалётнае захапленьне? Пераканаць сьвет у сіле і чысьціні сваіх пачуцьцяў ты зможаш, толькі калі пройдзеш усе перашкоды і выпрабаваньні…» — гаворыцца ў анонсе спэктаклю пра гісторыю новых Рамэа і Джульеты.
У пастаноўцы занятыя Аляксандар Марчанка, Сяргей Шымко, Надзея Цьвяткова, Максім Паніматчанка, Дзяніс Паршын, Бэла Шпінер, Алена Баярава, Ганна Арыніч‑Анісенка, Марыя Пятровіч, Вольга Бухта і іншыя.
0
0
0
0
0
0
У Батанічным садзе пачынаецца тыдзень бэзу
 7
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
УСУ спынілі расейцаў на Харкаўскім кірунку і пераходзяць да контрнаступлення — Генштаб
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера