Знайсці
27.09.2016 / 18:3514РусŁacБел

Навукоўцы распавялі пра новую методыку зачацця дзіцяці «ад трох бацькоў»

На свет з'явілася першае дзіця, для зачацця якога былі задзейнічаныя ДНК трох чалавек, паведамляе часопіс New Scientist.

Цяпер немаўляці Абрахіму Хасану пяць месяцаў: у яго клетках ДНК трох чалавек — яго маці, бацькі і донара.

Генетычны матэрыял донара павінен дапамагчы дзіцяці пазбегнуць атрымання ў спадчыну генаў маці, якія могуць прывесці да развіцця хваробы. Лекары лічаць, што гэтая методыка адкрывае новую эру ў медыцынскіх даследаваннях і можа дапамагчы многім іншым сем'ям з падобнымі сітуацыямі.

Бацькі дзіцяці родам з Іарданіі. Маці дзіцяці з'яўляецца носьбітам сіндрому Лея — гэта захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы чалавека. Пры гэтым сама яна здаровая, але праз генетычную мутацыю ў яе загінула ўжо двое дзяцей.

Парламент Вялікабрытаніі летась ухваліў адну з тэхнік зачацця, у якой могуць удзельнічаць тры чалавекі. Падчас яе апладняюцца адразу некалькі яйцаклетак, а некаторыя эмбрыёны знішчаюцца. Аднак мусульманская пара адмовілася ад выкарыстання гэтай тэхнікі па рэлігійных меркаваннях.

У выніку муж і жонка звярнуліся да навукоўцаў з Цэнтра па лячэнні бясплоддзя «Новая надзея» ў Нью-Ёрку, дзе працуюць лекар Джон Чжан і яго каманда.

Навукоўцы распрацавалі новы метад апладнення, які прадугледжвае перанос ядра клеткі. Навукоўцы вынялі ядро з яйцаклеткі маці і перанеслі яго ў яйцаклетку донара, з якой таксама было выдаленае ядро. У выніку, у іх атрымалася яйцаклетка з ДНК маці і мітахондрыямі донара. Менавіта ў мітахондрыі ўтрымліваюцца ДНК, якія пераносяць сіндром Лея. Затым навукоўцы апладнілі новую клетку спермай бацькі.

Было атрымана пяць эмбрыёнаў, толькі адзін з якіх развіваўся нармальна. Яго ў выніку і падсадзілі да маці. Дзіця нарадзілася праз дзевяць месяцаў.

Гэты метад пакуль яшчэ не быў ухвалены ў ЗША, таму для ажыццяўлення аперацыі амерыканскія навукоўцы з'ехалі ў Мексіку.

У свеце цяпер жыве каля 30-50 чалавек, народжаных з яйцаклетак, у якія былі перасаджаныя мітахондрыі ад трэцяй асобы. У ЗША ў 1990-х гадах праводзіліся падобныя эксперыменты па лячэнні бясплоддзя. Затым гэтыя метады былі забароненыя, бо некаторыя дзеці пакутавалі на анамаліі генетычнага развіцця.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031