Знайсці
07.09.2016 / 09:151РусŁacБел

Выйшаў чарговы нумар месячніка «Наша Ніва»: Вакульчык, «Або Беларусь стане Захадам, або яе не стане», Ашмянская Народная Рэспубліка…

Як заўсёды, у першую сераду месяца, выйшаў вераснёўскі нумар «Нашай Нівы». Пытайцеся ў кіёсках або шукайце ў сваіх паштовых скрынях.

У нумары:

Старым тут не месца?

Старасць у Беларусі можа і павінна быць іншай. 

Самы загадкавы беларускі чыноўнік. Што кажуць землякі пра Вакульчыка?

Рэпартаж з радзімы старшыні КДБ. 

Яркія моманты «выбараў»

Лагвінец, Хашчавацкі, Падгол… 

«Вайна за незалежнасць пачынаецца з першага стрэлу»

Як пабудаваная абароны Швейцарыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Аўстрыі. 

«Або Беларусь стане Захадам, або яе не стане»

Гутарка з Сяргеем Нікалюком.

Зорны час і галгофа Аркадзя Смоліча

Пра аднаго з архітэктараў беларускай нацыі піша Анатоль Сідарэвіч. 

Замах на імператара ці жончын нагавор?

Справа пана Любанскага пачалася ў беларускай глыбінцы, але дайшла да самых высокіх кабінетаў Расійскай імперыі. Піша гісторык Зміцер Дрозд.

Мангольскі варыянт: як у 1924 праваліўся план абвясціць Ашмянскую Народную Рэспубліку

Піша гісторык Андрэй Вашкевіч.

Ліст мамы Змітра Саўкі

«Я вельмі ўдзячная…»

Марта

Алесь Кіркевіч. Апавяданне. 

«А дачка ў яе была плечавой на трасе»

Віктар Шукеловіч. Апавяданне. 

Пытайцеся ў кіёсках, а найлепш — падпісвайцеся.

На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту». Кошт падпіскі на месяц — 2,71 рублёў (індэкс 63125), для прадпрыемстваў — 2,74 (індэкс 631252). Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Падрабязную інструкцыю падпіскі на газету праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.

Як падпісацца на pdf-версію — чытайце тут.

Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY — незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку, а таксама праз АРІП. Дзякуй за падтрымку!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031