Топ-10 сёлетніх купальнікаў беларускіх знакамітасцяў ФОТЫ
Купальны сезон заканчваецца, і час падвесці вынікі. Знакамітасці любяць дзяліцца здымкамі з адпачынкаў, дзе яны ў купальніках. Якія папулярныя сёлета сярод беларускіх селебрыці?
Алёна Ланская
Беларуская спявачка падзялілася з фанатамі фота, дзе яна ў чорна-белым і ў ружовым купальніках. Першы выкарыстала для прыцягнення ўвагі да свайго паслання «хэйтэрам»:
А вось ружовы купальнік, відаць, любімы:
Вольга Сацюк
Маладая спявачка Вольга Сацюк, якая прадстаўляла Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні, адпачывала сёлета ў Адэсе і пахвалілася двума купальнікамі:
Ірына Кабасакал
Свецкая ільвіца Ірына Кабасакал падчас сёлетняга адпачынку выклала найбольш фота ў розных купальніках. Вы толькі зірніце:
Асабліва бурна падпісанты Ірыны адрэагавалі на купальнік у гарошак:
Алёна Леўчанка
Баскетбалістка нацыянальнай зборнай Беларусі за гэта лета пахвалілася толькі адным яркім жоўтым купальнікам:
Саша Салавейчык
Эпатажная вядучая, спявачка, актрыса і блогер Саша Салавейчык мае ў сваім Інстаграме амаль 10 тысяч падпісантаў. Таму яна проста не магла не пакрасавацца ў сваіх купальніках:
Ганна Шаркунова
Ружовы колер дамінуе ў сёлетніх купальніках беларускіх знакамітасцяў. Вось і купальнік спявачкі Ганны Шаркуновай не стаў выключэннем:
Наталі Рашэ
Тэлевядучая і стыліст Наталі Рашэ павінна разбірацца ў трэндах. Яе выбар — закрыты чорны купальнік з яркім акцэнтам:
Ксенія Сітнік
Беларуская спявачка з вытанчанай фігурай таксама падзялілася здымкамі, дзе яна ў купальніку:
Меліта Станюта
Беларуская гімнастка не толькі прадэманстравала свае купальнікі, але і паказала сваім падпісантам, што яна гатовая да Алімпіяды ў Рыа:
Каця Волкава
Спявачка Каця Волкава абрала самыя трэндавыя купальнікі гэтага году. Дасталіся яны ёй ад сяброў на дзень народзінаў:
Які купальнік вам падаецца самым прыгожым? Абмяркоўвайце!