Знайсці
04.07.2016 / 07:55РусŁacБел

Трэнер Францыі: У матчы з Германіяй аддамо ўсе сілы

Галоўны трэнер зборнай Францыі Дідзье Дэшам на пасляматчавай прэс-канферэнцыі пасля вікторыі над Ісландыяй (5:2) заявіў, што яго каманда прыкладзе ўсе высілкі для перамогі ў паўфінале над Германіяй.

uefa.com

«Германія, несумненна, была найлепшай камандай, нават калі ў іх былі цяжкасці ў гульні з Італіяй, якая прымусіла суперніка гуляць да самага канца. Аднак мы тут, у чацвёрцы найлепшых, і мы аддамо ўсе сілы ў матчы супраць найлепшай каманды не толькі Еўропы, але і свету», — сказаў Дэшам.

У паўфіналах Еўра-2016 згуляюць:

6 ліпеня: Уэльс — Партугалія, 7 ліпеня: Германія — Францыя.

Зборная Іспаніі — дзеючы чэмпіён Еўропы (у 2012-м і ў 2008) выбыла ў 1/8 фіналу, прайграўшы Італіі.

Германія з'яўляецца дзеючым чэмпіёнам свету (2014) і два гады таму ў 1/4 фінале турніру яна перамагла якраз Францыю з лікам 1:0. Адзіны гол забіў Хумельс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930