Знайсці
16.06.2016 / 12:5731РусŁacБел

РІА «Новості»: «За расійскіх фанатаў не сорамна. Мне даспадобы, што рускіх баяцца»

«Калі вы спытаеце мяне, ці сорамна мне за тое, што адбываецца цяпер на чэмпіянаце Еўропы, я вам шчыра адкажу: не. Мне не сорамна. Мне гэта падабаецца. Мне падабаецца, што рускіх баяцца, — піша ў аўтарскай калонцы на сайце афіцыйнага расійскага агенцтва РІА «Навіны» Максім Кананенка. — Калі я бачу тое, што адбываецца, здалёку, я адчуваю задавальненне», — піша Кананенка.

«Калі рускія заўзятары збіваюць іншых заўзятараў, а еўрапейская паліцыя баіцца да іх падысці — я адчуваю за рускіх не тое каб гонар, але задавальненне. За іх сілу, моц і паслядоўнасць. Бо папярэджвалі ж нейкія людзі ў Францыі, што рускія зараз усіх адмяцеляць. І яны адмяцелілі», — піша Кананенка.

Відэа: расійскія хуліганы збіваюць нагамі брытанца. Ён памрэ ў бальніцы.

«Гэта не гвалт. Гэта — сумленная бітва. Па жаданні. Узаемным і ўсеагульным», — піша Кананенка.

Артыкул напісаны адмыслова для сайта РІАН, але пад ім стаіць пазнака «Меркаванне аўтара можа не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі». 

«Вам сорамна за што? За тое, што вашы суайчыннікі не паводзяць сябе ў Еўропе па законах Еўропы? А мне за гэта не сорамна, — працягвае Кананенка. — Мне сорамна, калі рускі чалавек кажа, што законы Еўропы правільныя, а законы Расіі — няправільныя. Вось за гэта мне сорамна. Не за законы Расіі, а за рускага чалавека, які выбірае Еўропу».

«Ды гары яна ў пекле, гэтая Еўропа, — падсумоўвае калумніст. — Мы выдатна пражывём і без Еўропы. Прынамсі, асабіста я выдатна пражыву без яе. Мне сорамна за тых рускіх, якія выбіраюць сабе адпачынак па крытэры «каб не было рускіх». А за рускага мардаварота, які крышыць сківіцу такому ж мардавароту, толькі нярускаму, мне не сорамна. Мне такі рускі мардаварот падабаецца», — піша Кананенка і пераходзіць ад спорту да палітыкі.

«Яны ж [еўрапейцы] хацелі вайны? Так, яны хацелі вайны. Усімі гэтымі сумнеўнымі гісторыямі пра допінг на дзяржаўным узроўні. Усёй гэтай хлуснёй пра «акупацыю Крыма». Усімі гэтымі фантазіямі пра пагрозу Балтыі. Усім гэтым трызненнем яны наклікаюць вайну. Заклікалі да рускіх: адкажыце! А калі рускія адказалі — то заенчылі: ды як жа! А абвешчаная імі Расіі «умоўная дыскваліфікацыя» толькі даказвае тое, што напісана вышэй. Яны як бы кажуць нам: так, мы і далей будзем рабіць з вамі ўсё, што хочам».

«Sorry, man!». Расійскія фанаты на вуліцы б'юць еўрапейца і саркастычна выбачаюцца:

«Паўтаруся, я нічога не разумею ў футболе і ў спадарожнай яму субкультуры. Але не трэба нічога разумець ў правілах вядзення вайны для таго, каб адчуваць глыбокае задавальненне ад усведамлення таго, што твой народ перамагае ў вайне», — падсумоўвае каментатар афіцыйнага расійскага агенцтва.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031