Знайсці
25.03.2016 / 12:37РусŁacБел

Сіноптыкі прагназуюць у выходныя сонечнае надвор'е ў большасці раёнаў 

У гэтыя выходныя «чакаецца спакойнае, цалкам камфортнае і ў большасці раёнаў Беларусі сонечнае надвор'е», паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

У суботу ўмовы надвор`я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі днём па захадзе краіны адаб`ецца ўплыў франтальнага падзелу. Пераважна без ападкаў, толькі днём у заходніх раёнах ападкі, у асноўным дождж.

Тэмпература ноччу 0 — мінус 6°С, па паўночным усходзе мінус 7—12°С, днём плюс 2—8°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, без ападкаў, вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература ноччу мінус 4—6°С, днём плюс 4—6°С.

У нядзелю надвор'е абумовіць вобласць павышанага ціску, ноччу па паўднёвым захадзе захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе невялікія ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература ноччу мінус 6 — плюс 1°С, па паўночным усходзе мінус 7—10°С; днём ад плюс 2°С па ўсходзе да плюс 10°С па захадзе.

У Мінску пераменная воблачнасць, без ападкаў, вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература ноччу мінус 3—5°С, днём плюс 5—7°С.

У панядзелак надвор'е абумовіць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў больш цёплай паветранай масе над Заходняй Еўропай. Ноччу пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Тэмпература ноччу 0 — мінус 7°С, пры праясненнях мінус 8—10°С; днём плюс 2—9°С, па паўднёвым захадзе плюс 10—12°С.

У Мінску пераменная воблачнасць, без ападкаў, вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература ноччу мінус 3—5°С, днём плюс 5—7°С.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031