Знайсці
21.03.2016 / 11:522РусŁacБел

Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусі нарэшце пацяплее

Умовы надвор'я ў пачатку тыдня будуць вызначаць атмасферныя франты са Скандынавіі. Яны прынясуць у краіну снег і мокры снег. Але ўжо да канца тыдня пачне цяплець.

Фота Сяргея Зініна

Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі пройдуць снег, мокры снег, па поўдні з дажджом. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4 — +2°С, па поўначы пры праясненнях -5 — -7°С; максімальная днём -1 — +4°С, па поўдні да +7°С.

Далей да суботы надвор'е будзе вызначаць поле паніжанага ціску, а па паўднёвым усходзе адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту.

У сераду, 23 сакавіка, месцамі, у асноўным па паўднёвым усходзе краіны, кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — -9°С, пры праясненнях -10 — -12°С, па паўднёвым усходзе -1 — + 2°С; максімальная днём -3 — +4°С.

У чацвер будзе пераважна без ападкаў, толькі днём у асобных раёнах па паўднёвым усходзе кароткачасовы мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — -9°С, пры праясненнях -10 — -13°С, максімальная днём -3 — + 4°С.

25 сакавіка, у пятніцу, у асобных раёнах, у асноўным па паўднёвым усходзе, кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — -9°С, пры праясненнях -10 — -13°С, максімальная днём 0 — +7°С.

У суботу будзе адчувацца ўплыў атмасфернага фронту, услед за якім пачне паступова паступаць больш цёплае паветра.

А пачынаючы з нядзелі ў Беларусь з Заходняй Еўропы пачне паступаць цёплае паветра і тэмпература будзе паступова павышацца.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031