Знайсці
02.03.2016 / 11:2836РусŁacБел

«Адчуваю сябе беларускім акупантам у Беларусі»

У дзяцінстве я быў акупантам. Восем гадоў наша сям’я жыла ў так званай Латвійскай ССР. Ваенны гарадок размяшчаўся на мяжы Латвіі з Літвой, побач з лесам, дзе хаваліся тры шахты з ракетамі, якія пасля каманды з Масквы мусілі знішчыць ядзерным ударам Стакгольм.

Пра тыя ракеты ў дзяцінстве я нічога не ведаў, але з захапленнем глядзеў на прыгожыя самалёты СУ-27, электроніку да якіх даглядаў мой тата.

Дзеткі савецкіх вайскоўцаў у Латвіі вучылі латышскую мову, у нас былі цудоўныя настаўнікі. Але быў пункцік спажывецкага дыскамфорту, які бянтэжыў маё савецкае дзяцінства: чаму на корках бутэлек з малаком не напісана той мовай, якой я размаўляю.

Праз 17 год, калі я ўпершыню вярнуўся ў ваколіцы Ліепае, Латвія даўно ўжо з Савецкага Саюза эмігравала ў Саюз Еўрапейскі, але, на маё здзіўленне, у крамах Ліепае малако цяпер прадавалася з надпісамі і на рускай, якая тым часам ужо была зусім чужой для мяне мовай.

Гэтай ноччу я ездзіў у вялікі мінскі супермаркет «Карона» па прадукты. У лютым 2016, на 25-м годзе жыцця ў Беларусі, я не знайшоў на доўгіх паліцах ніводнай маркі беларускага малака, дзе б сустракаліся надпісы на той мове, якой я размаўляю ў гэтай краіне цягам ўжо амаль 20 год. Кожны беларускі завод цяпер мае на малацэ надпісы на дзвюх мовах: казахскай і рускай. Знайшлося нават на польскай нешта малочнае. Беларускай больш няма.

Адчуваю сябе дзіўным беларускім акупантам у Беларусі.

Юрый Сідун, facebook.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера