Знайсці
24.02.2016 / 07:403РусŁacБел

Нафта патаннела на 5% на фоне спрэчак аб замарозцы здабычы

Нафта падчас пачатку таргоў у сераду працягнула падзенне, страціўшы ў цане за два гандлёвыя дні больш за 5%. Нафта таннее на фоне адсутнасці супрацоўніцтва па пытанні аб замарозцы нафтаздабычы.

Цэны на нафту на пачатку таргоў у сераду, 24 лютага, працягнулі падзенне. З 23 лютага цэны на Brent і WTI ўпалі больш чым на 5% пасля таго, як Сірыя і Іран заявілі, што не збіраюцца зніжаць аб'ёмы здабычы нафты. Пра гэта паведамляе Reuters.

У аўторак міністр нафты і мінеральных рэсурсаў Саудаўскай Аравіі Алі аль-Наімі заявіў, што каралеўства не будзе скарачаць здабычу нафты, бо не верыць, што іншыя краіны, нават калі яны і паабяцалі, знізяць аб'ёмы нафтаздабычы. Разам з Саудаўскай Аравіяй Іран таксама даў зразумець, што не мае ніякага інтарэсу ў замарозцы ўзроўню здабычы нафты, назваўшы прапанову Расіі і краін АПЕК «смехатворнай».

Нафта маркі Brent з пастаўкамі на красавік, па дадзеных на 07:23 серады, таргуецца на ўзроўні $ 32,73 за бараль. За барэль нафты WTI даюць $ 31,41 (-6,3%), сведчаць дадзеныя таргоў.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930