Знайсці
08.12.2015 / 10:381РусŁacБел

У панядзелак быў пабіты тэмпературны рэкорд дня 55-гадовай даўніны

Тэмпературны рэкорд дня пабіты ў Беларусі 7 снежня.

У Івацэвічах (Брэсцкая вобласць) слупок тэрмометра ўзняўся да адзнакі 11,6 градуса цяпла. Гэта на 1,6 градуса вышэй за ранейшы абсалютны максімум, які быў зарэгістраваны ў Жыткавічах (Гомельская вобласць) 7 снежня 1960 года. У саміх Жыткавічах паветра прагрэлася да 10,7 градуса. У Івацэвічах ранейшы рэкорд дня складаў плюс 7,6 градуса (у 2006 годзе).

Пабітыя рэкорды ў сталіцы і ва ўсіх абласных цэнтрах

У Віцебску тэмпература дасягнула 8,6 градуса (было 7,8 у 2006 годзе), у Мінску — 8,8 (7,3 у 2006 годзе), Гродне — 9,4 (8,3 у 2006 годзе), Магілёве — 9,5 (7,3 у 1961 годзе), Брэсце — 10,5 (9,9 у 1960 годзе), Гомелі — 11 (8,5 у 1960 годзе).

Абсалютны максімум снежня — плюс 14,5 градуса (5 снежня 1961 года ў Брэсце).

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031