Знайсці
24.10.2015 / 21:1065РусŁacБел

Навукоўцы: Сэксуальна слабыя самцы малпаў равуць гучней за ўсіх

Гучны і пагрозлівы крык малпаў-равуноў можа сведчыць аб іх рэпрадуктыўнай слабасці, мяркуюць біёлагі. Даследаванне міжнароднай групы навукоўцаў паказала, што ў прыматаў развіваюцца або гучныя галасы, або вялікія яечкі, а вось тое і другое адначасова не бывае.

Біёлагі называюць гэтую з’яву эвалюцыйным кампрамісам: сэксуальна слабым самцам для прыцягнення самак даецца гучны голас, які прываблівае партнёрак.

Розніца ў памерах палавых органаў у самцоў малпаў-равуноў бывае вельмі значнай — да 6,5 разоў.

Падобныя эвалюцыйныя кампрамісы сустракаюцца і ў іншых відаў: напрыклад, у буйных асобінаў маржоў, цюленяў і марскіх ільвоў меншыя геніталіі. У 2012 годзе было апублікаванае даследаванне, аўтары якога меркавалі, што ў сперме мужчын з гучнейшым голасам менш сперматазоідаў, паведамляе ВВС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930