Знайсці
13.08.2015 / 07:5345РусŁacБел

«Дэбілы, б***» — расійскі міністр Лаўроў вылаяўся на сустрэчы з калегам з Саудаўскай Аравіі ВІДЭА

Міністр замежных спраў Расіі быў нечым надзвычай заклапочаны у часе прэс-канферэнцыі з міністрам замежных спраў Саудаўскай Аравіі Адэлем аль-Джубейрам у Маскве ўчора, 11 жніўня. Пакуль перакладчык перакладаў, міністр цёр лоб, а з языка ў яго сарвалася «Дэбілы, б..». Глядзіце на відэа.

Расійска-саудаўскія перамовы ў Маскве былі прысвечаныя лёсу Сірыі і Башара Асада. Рыяд настойвае на тым, што Асаду няма месца ў будучай Сірыі. Масква хоча, каб Асад стаў удзельнікам вялікай кааліцыі супраць «Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта».

Падзенне цэнаў на нафту моцна ўдарыла па рэсурсах Расіі і яе кліентаў. Гэтак, сілы, верныя Асаду, адступілі з усіх стратэгічна менш важных раёнаў Сірыі, і цяпер пад іх кантролем застаецца менш за 30% тэрыторыі краіны.

Як лічыцца, менавіта Саудаўская Аравія з яе таннай здабычай і вялізнымі золатавалютнымі рэзервамі трымае ключы ад цэнаў на нафту.

Цяжка сказаць, каму была адрасавана лаянка міністра: саудаўскім шэйхам ці калегам па расійскай дыпламатыі.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930