Знайсці
21.05.2015 / 19:2512РусŁacБел

Пальміра, якую страціла чалавецтва. Прыгожыя і сумныя ФОТА

Застаецца спадзявацца, што нешта з гэтага застанецца цэлым.

Пальміра ў Сірыі — адзін з найвялікшых антычных гарадоў, што захаваўся да нашага часу. Яна ўжо пацярпела ад бамбавання падчас атакі баевікоў ІДзІЛ. Цяпер, калі ісламісты захапілі цэлы горад, архітэктурныя помнікі могуць быць знішчаныя.

Хутчэй за ўсё, баевікі паспрабуюць знішчыць усе помнікі даісламскіх часоў — так яны ўжо зрабілі ў шэрагу захопленых гарадоў — Німрудзе, Масуле і іншых. Радыкалы прапануюць нават зруйнаваць егіпецкія піраміды.

Пальміру, як кажуць легенды, заснаваў ізраільскі цар Саламон. У ёй захаваліся грандыёзныя пабудовы ўзростам да дзвюх тысяч год. Невядома, што на сёння знішчана ў Пальміры, а тым больш што застанецца ў ёй праз тыдзень, праз месяц.

Каланада ў Пальміры з паветра. Фота: James Gordon via Wikimedia

Храм Бэла, збудаваны ў 32 годзе н.э. Галоўная святыня горада. Фота: citiesgallery.com

Рэшткі калон за храмам Бэла. Фота: Longbow4u wia Wikimedia

Храм Баалшаміна, збудаваны ў 131 годзе. Фота: democraticunderground.com

Рымскі тэатр, пачатак I ст. н.э. Фота: Varun Shiv Kapur, flickr /CC BY 2.0

Лагер Дыяклетыяна, рымскі вайсковы комплекс канца III ст. н.э. На гары — храм Фахр-ад-Дына Аль-Маані, збудаваны мамлюкамі ў XIII ст. Фота: Ulrich Waack via Wikimedia

Храм на гары зблізу. Фота: Richard Avis

Бог Баалшамін (у цэнтры) з багамі Агліболам (злева) і Малакбэлем (справа), выява I ст. н.э., знойдзеная каля Пальміры. Фота: World Imaging via Wikimedia

Каланада на заходзе сонца. Фота: trekearth.com

Леў багіні Аль-Лат з археалагічнага музею Пальміры, каля I ст. да н.э. Фота: Mappo via Wikimedia

Даліна вежаў-грабніц. Фота: YEOWATZUP via flickr/CC BY 2.0

У вежы Элахбеля. Фота: serpico2010 via panoramio.com

Панарама Пальміры зранку, фрагмент. Фота: Zelidar via Wikimedia

На руінах Пальміры. Фота: jjmarsh.wordpress.com

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031