Знайсці
09.03.2015 / 17:519РусŁacБел

Ісламскі прапаведнік прапанаваў знішчыць егіпецкія піраміды

Ісламскі прапаведнік з Кувейта Ібрагім аль-Кендары выступіў з прапановай знішчыць егіпецкія піраміды і статую сфінкса.

 

flickr.com

Пра гэта са спасылкай на егіпецкае выданне Al-Watan паведамляе ТАСС.

Па словах аль-Кендарs, той факт, што раннія мусульмане, прыйшоўшы ў Егіпет, не разбурылі помнікі часоў фараонаў, яшчэ не значыць, што гэтага не трэба рабіць цяпер. Раз прарок Мухамед ў свой час знішчыў усіх ідалаў ў Мецы, значыць, яго нашчадкі таксама павінны пакласці канец ідалапаклонству, нават нягледзячы на тое, што цяпер будынкі перыяду фараонаў з'яўляюцца не аб'ектамі культу, а толькі помнікамі гісторыі, культуры і архітэктуры, лічыць кувейцкі рэлігійны дзеяч.

Раней з аналагічнай прапановай знішчыць піраміды і сфінкса выступіў лідар групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД) Абу Бакр аль-Багдадзі. Ён назваў задачу знішчыць гэтыя гістарычныя помнікі «рэлігійным абавязкам».

Некалькі дзён таму стала вядома пра знішчэнне старажытнага горада Німруд баевікамі ІД. Усё, што засталося ад спадчыны асірыйскай цывілізацыі (горад быў заснаваны ў XIII стагоддзі да нашай эры), было знесена бульдозерамі.

Гэта ўжо не першае дзеянне, накіраванае на знішчэнне культурных каштоўнасцяў, ажыццёўленае баевікамі «Ісламскай дзяржавы». У канцы лютага ісламісты кавадламі разбілі ўшчэнт калекцыю статуй і скульптур, узрост якіх перавышаў некалькі тысяч гадоў, у музеі падкантрольнага ІД горада Масул на поўначы Ірака.

lenta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031