Знайсці
28.04.2015 / 09:4811РусŁacБел

Тры ўнікальныя здымкі Менска часоў БНР прадаюцца на аўкцыёне

На ebay.com выстаўлены здымкі Верхняга горада Менска часоў нямецкай акупацыі 1918 г. На здымках — Саборная плошча.

Парад нямецкіх жаўнераў у чэрвені 1918 года, ebay.de

Уваход нямецкіх жаўнераў у Менск – люты 1918 года, ebay.de

Жыхары Менска сустракаюць нямецкіх жаўнераў лютым 1918 года, ebay.de

Лютаўскія здымкі можна датаваць дакладна. Лічыцца, што немцы ўвайшлі ў Мінск 21 лютага 1918 г. Таму на здымках, хутчэй за ўсё, менавіта 21 лютага. У гэты ж дзень Радай БНР была выдадзена Першая Устаўная грамата. Праз два дні пад Псковам Чырвоная Армія ў першай сутычцы з кайзераўцамі ўцячэ з поля бою. Бальшавікі 24 лютага пагодзяцца на падпісанне Брэсцкага міру. 

«Унікальнасць здымкаў таксама ў тым, — тлумачыць НН Сяргей Харэўскі. – Што такія ракурсы Саборнай плошчы нам невядомыя ўвогуле!

Асабліва, што датычыць здымку чэрвеня 1918 года, дзе відаць падрабязна ўсе дэталі ўжо страчаных будынкаў. А вось адзін здымак, дзе бачна брама цяперашняй Галерэі Савіцкага цікавы тым, што гэты фрагмэнт старога гораду застаўся бяз зменаў да сёння.

Кошты кожнага здымка 1,5 еўра без перасылу. Аўкцыёны сканчаюцца 4 мая.

Руслан Равяка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031